УО «Светлогорский государственный профессиональный лицей химиков»

Наши профессии

НАБОР 2018. Электрогазосварщик. Электрогазосварщик ручной сварки. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Штукатур. Маляр. Плотник-бетонщик. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Официант. Срок обучения 1 год на базе общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Контролер-кассир. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.


Ва ўсе часы ткацтва на Беларусі займала важнае месца. Самым распаўсюджаным прадметам, які ткалі нашы продкі, быў ручнік. Ён – адвечны спадарожнік чалавека. Папулярнасць ручніка нязменна, патрэба ў ім адчуваецца і ў нашы дні. Ручнік па-ранейшаму прысутнічае ў найбольш важныя этапы чалавечага жыцця ад нараджэння да смерці. На ручнік прымае бабка народжанае дзіця, на ручнік становяцца маладыя падчас шлюбу. На ручніках выносяць з хаты і апускаюць у магілкі нябожчыка.

 

Ручнік быў спадарожнікам чалавека і ў штодзенных турботах. З раніцы чалавек лашчыў твар ручніком – уціральнікам. Звычайна такі ўціральнік патрэбен быў толькі тады, калі выціралі рукі, твар пасля ўмывання. У лазню яго не бралі. Цела выціралі бялізнай – знятай ці падрыхтованай да змены. Такі ручнік быў не надта доўгі, 1,5 м. з невялікімі ўпрыгожваннямі.

У поўдзень да гаспадара спяшалася дачка або жонка і несла ў ручніку – трапкачу ежу. Па каларыту трапкачы былі больш складаныя, але яны асобна ніколі не ткаліся, а адразаліся ад суцэльнага ўзорыстага палатна. Яны ўжываліся яшчэ для выцірання посуду, рук, імі таксама “выхоўвалі” дзяцей.

Збіраўся чалавек ў далёкую дарогу, накрываў сваю плеценую валізку зверху чыстым ручніком – абярэгам.

Ручніком – набожнікам ўпрыгожвалі бажніцу. Ручніком – надзежніком накрывалі дзяжу, паднасілі на ім хлеб – соль. Былі вясельныя ручнікі. Паўсюдна на Беларусі ручнікі ўваходзілі ў пасаг дзяўчыны. З 14-ці гадоў яна павінна была наткаць да 40 ручнікоў. Іх колькасць і прыгажосць былі доказам для будучай радні працавітасці нявесты. Традыцыя патрабавала, каб маладая не толькі адарыла ўсіх родзічаў ручнікамі, але і пасля вяселля завесіла сцены і абразы імі ў мужняй хаце. Калі ж ацькі не хацелі выдаваць дачку замуж, то казалі, што не наткала яна ручнікоў.

Былі ручнікі – абыдзеннікі, якія ткалі ў крызіснай сітуацыі – эпідэміі, засусе, падзяжы скаціны… Жанчыны адной вескі збіраліся разам ў хату і з раніцы да вечара ткалі ручнік – абыдзеннік, якім можна ыло апярэзаць ўсю царкву. З гэтым ручніком яны абыходзілі вёску, а потым вешалі яго прыдарожны крыж, або праганялі па ім жывелу, каб не хварэла. Абрад ткання абыдзенніка ўзнаўляўся нават у часы Вялікай Айчыннай вайны.

Жанчыны выкарыстоўвалі ручніковую тканіну і на галаўны ўбор – намітку.

Дык што ж гэта за незвычайная рэч, без якой нельга было і кроку ступіць? Што за сакрэты хаваюцца за крыжамі, ромбамі, палосачкамі, елачкамі?

Магчыма, гэтыя ўзоры з’яўляюцца зашыфраванай мовай продкаў, забытай “прамовай” – ручніковай граматай. Магчыма, у кожным ручніку малітва аб дзецях, каханых, аб добрай долі на зямлі, і калі мы навучымся чытаць гэтую грамату, то атрымаем магутную сілу.

Верш “Слуцкія ткачыхі” М. Багдановіч

Беларускія арнаменты здзіўляюць ужо не адно пакаленне. Геаметрычны арнамент ужываецца часцей за іншыя.

Ромб і квадрат сімвалізуюць нябесныя свяцілы: сонца і месяц. Зоркі – гэта самі зоркі і кветкі. Трохвугольнікі абазначаюць зямлю ці чалавека, хвалістая лінія – ваду.

Пазней з’явіўся раслінны і жывельны арнамент. У іх больш прамых асацыяцый і менш магічнага падтэксту. Дрэва, куст, шышка – гэта сімвалы жыцця. Гэтыя сімвалы вышывалі на вясельных ручніках. Вянок таксама быў сімвалам вяселля і купальскіх абрадаў. Птушкі сімвалізавалі вясну, свет, цяпло. Але асобныя з іх мелі свой падтэкст. Вышыты голуб – любоў, сяброўства. Певень – час, курыца – ураджай, паўлін – жанчыну, арол – моц і ўладу. Былі птушкі, якія неслі негатыўны падтэкст. Крумкач – вайну, зязюля – адзіноту, страту дзіця.

Але спачатку былі кропкі, рыскі, палоскі, многавугольнікі. Такія простыя, але злучаныя ў тканіне, яны ўражваюць цэласнасцю і прыгажосцю. Ромб і яго часткі складаюць аснову беларускага геаметрычнага арнаменту. У розных спалучэннях ён надае малюнку рознае значэнне.

Што маглі адлюстраваць продкі на палатне? Канечне, пажаданне ўраджаю, добра, шчасця…

Найбольш папулярны сімвал ураджаю Жыцень. Ён мае форму разеткі ў выглядзе ромба, ад вуглоў якога адыходзяць стылізаваныя жытнія каласы. Яшчэ адзін сімвал ураджаю Жытняя Баба, Багач. Дабрабыт у гаспадарцы сімвалізуе Спарыш. Сімвалам руплівасці і працавітасці была Пчала. Часта сустракаюцца ў ручніку і купальскія сімвалы шчасця.

Заданне: “прачытайце” пажаданне на ручніках.

Заданне: “прачытайце” арнамент на сцягу.

У аснову арнамента беларускага сцяга пакладзены ўзор “Узыход сонца”, які выткала ў 1917 годзе сялянка Матрона Маркевіч. Цэнтральнае месца на ўзоры сцяга займае выцягнуты па верцікалі ромб, ад якога ўверх і ўніз адыходзяць загнутыя лініі. Ромб – сімвал жыцця, сонца. Ромбы меньшага памеру – гэта сімвалы хлеба, засеянага поля. Яны сімвалізуюць ідэю працягу жыцця, аднаўлення. Між вялікім і малымі ромбамі – знакі-заклінанні, якія прысвечаны багам. Гэтыя знакі жадаюць, каб усе, што просіць чалавек, збылося.

Геаметрычны арнамент – гэта складаная шыфраграма, у ей закладзены вялікі сэнс. Арнамент павінен быў выконваць дзве функцыі – абараняць ад зла і прызываць добрыя сілы ў дапамогу чалавеку.

Арнамент на ручніках традыцыйна размяшчалі сіметрычна на канцах палатна, утвараючы чырвоны дэкор на белым фоне.

Выкарыстанне белага і чорнага колераў на Беларусі невыпадковае.

Верш “Чысціня” Л. Геніюш

Белы колер – гэта колер вечнасці, а чырвоны – жыцця. Структура ўзораў ручніка складаецца з трох частак: чырвоны – мы нарадзіліся для жыцця, для пачуццяў,выпрабаванняў, для шчасця і гора. Белы – мы пераходзім у іншы свет, паміраем. Зноў чырвоны – мы нараджаемся пасля смерці.

Падрыхтавала: Адамоўская Н.У.

como rastrear mi celular si fue robado como rastrear mi celular robado yahoo just click for source como espiar conversaciones whatsapp desde mi android espiar moviles online