УО «Светлогорский государственный профессиональный лицей химиков»

Наши профессии

НАБОР 2018. Электрогазосварщик. Электрогазосварщик ручной сварки. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Штукатур. Маляр. Плотник-бетонщик. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Официант. Срок обучения 1 год на базе общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Контролер-кассир. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

 

СЦЭНАРЫЙ АБРАДА “ВЯСЕЛЛЕ”.

(Дзеянні праходзяць у хаце маладой. Сядзіць Паўлінка за вышываннем, маці ставіць на стол снеданне).

Паўлінка: Учора, мамачка, проці нядзелі, я заснула над кудзеляй і прысніўся мне лзіўны сон. Наляцела галубоў, мамачка, поўненькі двор. А каля тых галуоў, сіва паванька ходзіць, а каля той паванькі сокал важны бродзіць, а каля таго сокала бочка віна стаіць, а на той бочцы вялікі замочак вісіць.

Маці: Я тае, дачушка, зараз раскажу пра гэты дзіўны сон. Галуы – гэта сваты твае, сіва пава – свацейка твая, ясен сокал – твой любы, бочка віна- слёзкі твае, а залаты замочак – твой вяночак.

Паўлінка: Няўжо ж гэта я, маменька, адлучуся ад вас так раненька?

Бацька: Трэба, Паўлінка, у хаце прыраці, ды, нават, сватоў чакаці.

Маці (глядзіць у акно): Ай, дачка мая, сваты! Панаехала поўны двор, выбірай, дачушка, на вабор…

Сват: Добры дзень у вашу хату. Мы ёсць сваты прысланыя, з вашай добрай волі, для шчаслівай долі.

Свацця: А са сватам свацця, на ваша багацце. Каб не пад абрусам, ды не пад прымусам прылягла закуска і жарана, і парана, і грыбы, і скваркі да нашай чаркі.

Сват: Мы ехалі палямі, лугамі. І прыехалі па тую кветку, што цвіце зімой і ўлутку.

Бацька: Добрага здароўечка, сваточкі, будзьце ў нашай хатачцы жаданымі госцейкамі.

Свацця: Наш сын вашу дачку пакахаў, ка дай бог даждаці, ды вашу дачку за нашага сына аддаці.

Маці: Ну штож, сваточак, у такім выпадку трэба памяшаць жыта з пшаніцай.

(Свацця дае сыну міску з жытам, а маці дачцэ міску з пшаніцай. Маладыя ссыпаюць гэта разам).

Свацця: Ой, хадзіце на заручыны, тут дзяўчына заручаецца, ды ад роду адлучаецца…

Маці: Праходзьце, сядайце, мае сваточкі, на лавы дубовыя, за сталы сланыя.

(Сваты садзяцца за стол, на якім стаіць страва).

Сват: Дзякуй, свацейка, пабылі на агледзінах, падыходзіць нам твая дачка, а зараз, сваткі, троньма да дому.

Свацця: Чакай, бацька, а наконт вяселля не дамовіліся?

Бацька: Сваты, а вось такая думка мая, як жыта ў снапы павяжам, тады і вяселле згуляем.

Сват: тады уддзем дамоў ад’язджаць, а пасля жніва да маладой прыязджаць.

Маці: А мы са сваёю раднёю вас у госці чакаць.

Вядучы: Вось і прыйшла тая пара, калі жыта ў снапы пазвязвалі, ды да вяселля гатаваліся. (Пад музыку пакідаюць хату маладой).

(Дзяўчаты дапамагаюць маладой збірацца).


Дзяўчына: Ой, сёння і дзянёчак, спляцём маладой вяночак.

Дзяўчына: Не ідзі, Паўлінка, у чужое сяло, там табе будзе не весяло.

Дзяўчына: Там суседачкі судлівыя, будуць цябе судзіць.

Дзяўчына: Там дарожанькі не траплівыя, ты там удеш блудзіць.

Паўлінка: Мой муж, дзеванькі, будзе мяне люіць, шкадаваць, як родную маці, як вішаньку ў садзе, буду я работніцай добрай, многа буду прасці і ткаці, і вясёлыя песні спяваці.

Маці: Дачушка мая дарагая, у чужых людзей будзь пакорная, будзь ласкавая і паклонная, будзь жаданая і дагадлівая, на ўсе справы спакатлівая.

(Гучыць музыка, ідуць сваты, жаніх наперадзе, дзве дзяўчыны сустракаюць сватоў, дзве застаюцца з Паўлінкай).

1 дзяўчына: Ой, Паўлінка, не сядзі, адчыні акенца і паглядзі, ці харошы жаніх прыехаў да цябе на кані?

Паўлінка: Ой, харошы, ой, прыгожы, мой высокі, чарнабровы, калі мне яго ог ссудзіў і ля мяне пасадзіў.

2 дзяўчына (да Іванкі): Добра цёшча свайго зяця чакала, чыстым полем дарожку слала, каб у цёмным лесе не зарасіўся, каб у чыстым полі не запыліўся, ды да цёшчанькі панічком з’явіўся.

3 дзяўчына (да Іванкі): Ой, Іванко, не сядзі, ды вакенца адчыні, ды бяры вішанькі з кішэні, ды давай цёшчаньцы па жмені, цёшчанька іх скаштуе, ды табе дачку даруе.

(Пасля таго як даў цёшчы вішанек, 3 дзяўчына праводзіць Іванку да падсадной нявесты).

3 дзяўчына: Пазнай, Іванка, ці твая, ці не твая, ці тая, ці не тая, ці можа баба старая?

(Жаніх падыходзіць да падсадной нявесты, заглядае пад фату, і кажа).

Жаніх: Шкада гэту маладзіцу, што сядзіць тут у цямніцы. Трэба ёй прастору даць – пакрывала гэта зняць (Здымае пакрывала).

4 дзяўчына : Ці пазнаў ты маладзіцу?

Жаніх: Не, не мая, пакажыце, дзеўкі, кветку, што цвіце зімой і ўлетку.

1 дзяўчына: А каб яе паказаць, трэба нечага нам даць.

(Сябар жаніха дастае з кішэні і ставіць на стол).

Сябар жаніха: Стаўлю графін, каб лілося, стаканы, каб звінела, грошы, ка вялося, цукеркі, каб сладка жылося.

(Тут дзяўчаты выводзяць нявесту, маці нявесты бярэ яе за руку, нявеста жаніха, і водзіць іх вакол стала, у руках трымае ікону).

Маці: Першым разам, добрым часам, вас благаслаўляю. Другім разам, добрым часам, з бацькоўскага дома праважаю. Трэцім разам, добрым часам, да царквы адпраўляю.

Бацька: Маладыя, збірайцеся, ужо вас бацюшка чакае, для вас цэркаў адмыкае, ды прастолы засцілае.

(Маладыя выходзяць, потым прыходзяць. На стале ўжо стаіць міска з жытам, дзе змешвалі жыта з пшаніцай, хлеб-соль, бацькоўскі квас, 2 кружкі).

Кросная маці маладога: Дарагія нашы маладыя, пакланіцеся бацькам у ногі, за шырокія вашы дарогі, за шляхі, што перад вамі адкрыліся, і за тое, што з дарогі не збіліся. (Маладыя кланяюцца).

Перад вамі матчын хлеб-соль, пацалуйце яго, адламіце па кавалачку і пасаліце там, як вы адзін другога любіце, а цяпер пакаштуйце. Мама, дайце маладым мёду, каб салодка жылося ўсяму іхнему роду, паспрабуйце бацькоўскага квасу, каб вам так весела жылося час ад часу.

Бацькі, сыпце на маладых жыта з яру, каб ім дора жылося ў пары, а колькі кінеце маладому ў кішэні зярнятак, столькі будзе і дзіцятак.

Госцейкі дарагія, сёння ў гэтай хаце будзе пір, і няхай аб гэтым узнае ўвесь свет, калі ласка, праходзьце ў нашу святліцу, будзем пець, скакаць, весяліцца.

(Маці перавязвае рушніком рукі маладым, бярэ за канцы рушніка, вядзе за стол, за імі ўсе госці).

(Гучыць “Вясельная песня”).

Вядучая: Гасцей добра частавалі, падышоў час да караваю.

(Хросныя маці з бацькам пад вясёлую музыку выносяць каравай).

Хросны: А ў нашым караваі да сямі нівак пшаніцы, да сямі крыніц вадзіца, да сямі сальніц сальніца.

Хросная: Да сямі курак яечка, а навокал сыр і масла, пасярод – доля і шчасце.

Хросны: А вас, госцейкі дарагія, просім добрымі быць, на каравай прябыць, і маладых падаркамі адарыць.

(Госці выходзяць па аднаму з падарункамі).

Бацькі маладой: Даруем вам шчасце і долю, а яшчэ даруем медзі, каб дзеці былі як мядзведзі.

Бацькі маладога: А мы даруем мяшок гліны, каб праз год ылі радзіны.

Госць: Дарю маладым бярозавую рошчу, каб зяць пацалаваў цёшчу.

Госць: А я дару курыцу – квактуху, каб нявестка пацалавала свякруху.

Госць: Дару вам палена, каб малады маладой пацалаваў калена.

Госць: Дару яшчэ вам грошы, за якія працавала, каб маладая маладога пацалавала.

Свацця: Дзякуй хросным, што так дора падзялілі каравай.

2 дзяўчына: Госцейкі дарагія, а ці не баляць сядзеўшы за сталом у вас бокі, трэба пайсці ўжо ў скокі.

(Моладзь танцуе б.н. полечку).

Вядучая: А зараз, госці дарагія, па вясельнай традыцыі трэба з нашай маладой зняць вянок, і павязаць хустку.

(Маладая сядзіць на стуле, дзяўчаты ходзяць вакол яе, трымаючы за канцы хустку, маладая спявае песню “Свякроўка”, госці стаяць паўкругам. Пасля таго, як маладой надзенуць хустку, яна спявае песню “А я ўжо паехала” і кланяецца гасцям). Пасля таго, як маладая адкланялася.

3 дзяўчына: Была наша Паўлінка дзявіцай, а стала маладзіцай.

Свацця: Слава богу сына ажаніла, ды нывесткі дачакала. Ды не буду хлеба пекці, ды не буду хаты месці, ды не буду падлогу мыці, я буду парадачак весці, а дай ты божа ляльку, дык я буду за няньку.

Маці: Нявестку аддаём вам прыгожую, яна ў нас усю работу ўмела, толькі яшчэ ў чужых людзей нясмела.

Яна у нас па вуліцы не хадзіла, і смецце з дому ў прыполе не насіла. Вы, сваточкі-галубочкі, прашу вас, застаецца маё дзіцятка ў вас. Хоць вы яе ранёшанька не будзіце, толькі вы яе да матулі пусціце, і каб яна пад акенцам не стаяла, рукаўцом слёзкі не ўцірала, каб ёй паветка не была за хату, каб ёй суседка не была за матку.

Паўлінка: Не плач, мая матулечка, па мне, я ж буду недалечка ад цябе. Калі ты будзеш плацце праці, то я буду ў чыстым полі жыта жаці, і будзем мы адна адной галаскі падаваці і ранняй і вячэрняй парою, і сыйдуцца нашы галаскі з табою.

Вядучая: Піва, мёд ракой ліліся, удоваль было піць і есці, дзеўкі, хлопцы маладзіцы цэлу ночку па святліцы весяліліся хто як мог. Так прайшло і наша свята, просім усіх на пасашок.

(Гучыць песня “Чарка на пасашок”).


 

 

Падрыхтавала: Лучыновіч М.В.

 

como rastrear mi celular si fue robado como rastrear mi celular robado yahoo just click for source como espiar conversaciones whatsapp desde mi android espiar moviles online