УО «Светлогорский государственный профессиональный лицей химиков»

Наши профессии

НАБОР 2018. Электрогазосварщик. Электрогазосварщик ручной сварки. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Штукатур. Маляр. Плотник-бетонщик. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Официант. Срок обучения 1 год на базе общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Контролер-кассир. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

Абрад “Купалле”
Выйсці со святочным колам, прінесці трэскі і зрабіць вогнішча.
Выхад з песняй “Вой сёння Купала, заўтра Ян”
Купалінка: Доры вечар, зямліца родная,
Пачынаецца свята народнае,
На Івана - Купала з хаты,
Выйшлі малайцы, дзяўчаты,
Выйшлі падлеткі і дзеткі,
Дзяды, маладзіцы, кабеткі,
Ой, колькі народу багата
Сабрала купальскае свята.

Сёння, будуць музыкі іграці,
Сёння, будуць дзеўкі гуляці,
Малодачкі спяваці,
Старыя бабы сядзеці,
Ды на тое свята глядзеці.
Хай вяселле звініць у наваколлі,
Шануюць спадчыну матчыну.
Са святам Купальскім Вас, людзі, вітаем!
Раскладайце паленне – Купальскія агні!
Не за тым, каб ускрэсла мінуўшчына,
А каб лепей убачыць наступныя дні,
Да вытоку душой дакраўшыся!
Гучыць музыка, юнак у беларускім нацыянальным адзенні, несучы у руках “запаленую паходню”, робіць рэтуальны абыход вогнішча. Затым ён падносіць пылаючую паходню да вогнішча. У цішыні чутны толькі трэск вогнішча, галля.
Купалінка: Разгарайся, купальскі касцер
Нашы песні ляцяць аж да зор!
А цяпер увесь народ
Запрашае карагод.
Гучыць музыка, удзельнікі свята ствараюць круг вакол вогнішча і водзяць карагод, спяваюць песню “Купалінка”
Гульня “Назаві кветку”
Тыя хто гуляюць стаяць у крузе і перадаюць вянок. У каго ў руках вянок павінен назваць кветку і аддаць вянок другому і выбывае той,
хто не назаве кветку, або паўтарыць ужо названую. Пераможца той, хто застаецца адзін.
Купалінка: Па старадаўней традыцыі, запрашаем хлопцаў і дзяўчат на парныя скокі праз агонь. Станьце па парох і моцна трымайцеся за рукі. Калі ў час скокаў праз агонь вашы рукі не разыйдуцца, то гэта добрая прыкмета: вяселле ў гэтым жа годзе павінна адбыцца.
Гучыць музыка, моладзь скача праз агонь.
Куп: Распалілі мы купалейка
Хлопчыкам на ігранейка
Дзяўчатам на гулянейка
Да нябес ляціць агонь
У нас грыміць гармонь
Бубен б’е, скрыпачка іграе
Усіх на танцы запрашае.
Танец
Куп: На Беларусі ў адзін з дзён Зялёных святак аж да Купалля, бавіліся русалкі. Як гавораць народныя паданні, русалкі – вадзяныя німфы, жылі ў рачных зарасніках і раз у год выходзілі з вады. У тыя дні дзяўчаты вілі вянкі з бярозавых галінак, прыводзілі русалку ў поле, каб аберагала хляы – ураджаі. Кажуць паданні, калыхаліся русалкі на галінах, гучным смехам вабячы да сябе кожнага, каго ўбачаць, каб потым заказытаць. Усю сёмуху, аж да Купалля, было забаронена людзям пляскаць у ладоні, купацца ў рэчках. Бо ыло гэта вялікоднае свята русалак, якое належала святкаваць разам з русалкамі, ка не наклікаць на сябе гнеў.
(За сцэнай песня “На еранай нядзелі, русалкі сядзелі”)
Выходзяць дзяўчаты – русалкі ў белым доўгім адзенні, на галаве вяночак, у руках галінкі.
1-ая русалка: Мы русалкі – палудніцы,
Жывём у вадзе
І выходзім у поле,
Калі жыта цвіце.
2-ая русалка: Сцеражом мы ярыцу,
Каб каласоў ніхто не ламаў
Усяляку пшаніцу
Каб расіну ніхто не абтрасаў.
3-ая русалка: І сягоння на свяце
Будзем мы ў карагодзе гуляць
Песні пець і людзей чараваць.
(Усе становяцца ў круг і здымаюць з галавы вянок)
Русалка: У старадаўнюю забаву з намі пагуляйце
Як паляцяць вянкі ў агонь, ад кастра ўцякайце
Русалкі не стануць вас шкадаваць –
Будуць лавіць Вас і казытаць.
Пад музыку “галоўная русалка” і “купалкі” кідаюць вянкі ў вогнішча, дзяўчынкі разбягаюцца ў розныя бакі.
“Танец русалак”
Куп: Правядзём русалак
У баруда бору
У зялёную дуброву.
Ка не ласкаталі
У зіму не лякалі,
Улетку не пужалі
Правядзём русалак
З бару ў жыта
У ядраным жыце
Тым русалкам жыці.
Пад песню “Купалінкі” праводзяць русалак.
Купалінка: Летняя ночка купальская, ноч, якая чаруе сваім хараством, прыгажосцю…
У гэтую ночку, як гавораць народныя паданні, рэчка блішчыць незвычайным святлом, дрэвы пераходзяць з месца і вядуць гутарку меж сабой…
Кажуць людзі, на Купалле
У кожным лесавым куточку
Кветка папараць усходзе,
Зацвітае ў гэту ночку,
Адшукаць туды дарогу,
Дзе яна красуе, цяжка:
Настаўляюць чэрці рогі,
Ведзьмы скачуць у расцяжку.
Лесуны выходзяць з нетраў,
У русалак карагоды.
Вадзянік і сорак ветраў
Там з’яўляюцца заўсёды
Узнімаюць ведзьмы скочат,
Лямантуюць чэрці дзіка,
Каб шукальніка якога
Напалохаць да смерці
А чаму? Хто кветку ў рукі
Шчасця з’явіцца ў народзе
Будуць людзі жыць без мукі.
(За чцэнай чутны шум ветру і раскаты грому, дзікі рогат, крыкі, лямант).
Куп: Ну вось, не аыйшлося і ў нас ез нячысцікаў. Але не хвалюйцеся, людзі дорыя, госцейкі дарагія. Галоўнае не даць ведзьмам агню з нашага купальскага вогнішча. А калі, што якое, дык квашчаце іх крапівай і палыном. Яны спрадвеку баяцца гэтых лекаў. (Да кастра ідуць “нячысцікі”).
Куп: Нечысць чарнабога
Вам лес дарога
У раку глыбокую
На асіну высокую.
Гучыць вясёлая мелодыя.
Куп: Ганіце людзі добрыя, адсюль нячысцікаў, каб не псавалі наша свята. Палыну да крапівы ім. Расцярушыла ночка свій цемны пыл, распляла над зямлёй свае чорныя косы, сама як маці, прытаілася ў лесе, каб вартаваць і акоўваюць сон людзей і прыроды. Толькі чалавек шукае ў гэтую ноч папараць-кветку, якая ззяе разнакаляровымі агеньчыкамі і знаходзіцца недалёка ад вогнішча. Хто кветку шчасця адшукае, у падарунак ад Купалы вянок атрымае.
Гучыць вясёлая мелодыя.
Куп: Пойдзем людзі да ракі
Купальскую ночку праважаці.
Пойдзем людзі да ракі
Сонца сустракаці
На світанку купаціся
І ў рацэ кахаціся.
Усе разам: Пойдзем людзі да ракі.
Куп: Вось і закончылася наша свята Купальскае, свята росквіту зямлі і свята народнай творчасці. Праводзім мы сонца на другую палову года. Хай і ў гэтай палове года кветка шчасця будзе ў народа.
Каб на зямлі калоссе расцілалася
Ды шмат хлеба ўрадзілася
Каб адзін аднаго паважалі
Бацьку з маці не забывалі
Нашу спадчыну шанавалі
Ды купальскую ноч успаміналі.
І няхай нам дапамогуць у гэтым рукі – чыстыя ад купальскай вады, ногі дужыя ад купальскага карагоду, сэрцы гарачыя ад купальскіх кастроў.
Песня “Ой, рана на Івана”

Падрыхтавала: Федарэнка С.А.

 

como rastrear mi celular si fue robado como rastrear mi celular robado yahoo just click for source como espiar conversaciones whatsapp desde mi android espiar moviles online