УО «Светлогорский государственный профессиональный лицей химиков»

Наши профессии

НАБОР 2018. Электрогазосварщик. Электрогазосварщик ручной сварки. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Штукатур. Маляр. Плотник-бетонщик. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Официант. Срок обучения 1 год на базе общего среднего образования.

НАБОР 2018. Продавец. Контролер-кассир. Срок обучения 3 года, с получением общего среднего образования.

Абрад  “Гуканне вясны”

Вядучы: (Гучыць музыка)

Ціхая раніца. Сонейка толькі што ўзышло. У полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чарнеюць. Лужыны сцягнуліся за ноч лядком. Але ўжо чуваць вясна, і ўсё пазірае па-вясенняму. Выйшаў Ясь на двор. Весела так яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе зараз сонца, добра удзе на дварэ гуляць. Чуеш! Нешта звоніць у нее тоненькім срэбраным званочкам? Так хораша, так міла – душа замірае! Ясь прыслухаўся. Не відаць нічога, а ў небе ціха разліваецца тоненькая песенька, як грае хто на срэбнай дудачцы.

Ясь: (Хлопчык выконваў усе дзеянні, пра якія гаварыў вядучы):

- Гэта жаваранак! Мілая птушачка! Яна ўжо вярнулася з далёкае старонкі.

Вядучы: Але, жаваранак. Зараз і шпак прыляціць, а там і бусел, а за ім і ўсе птушкі…

Ясь: Трэба зайсці да Яніны ў госці, падзяліцца радаснай вясновай вестачкай. (Пайшоў. Заходзіць у хату).

Ясь: Добры дзень у хату.

Баба: Дзень доры, заходзь Ясь у госці.

Ясь: Прыйшоў да Вас я ў госці з радаснай вестачкай: жаваранкі прыляцелі, прынеслі нам цёплу летушку, о зіма так надакучыла, увесь хлебушак пераела.

Дзед: А ці ведае наша моладзь, як завецца тое свята, якое святкавалі ў Беларусі ў даўнейшы час, у гэтую пару?

Яніна: Ведаем, дзядуля, гэта – “Гуканне вясны”. А як яе гукалі, вельмі цікава паслухаць.

Баба: Тады сядайце і слухайце. Даўно гэта было, але ж мы, старыя, памятаем, што вяснянкамі зваліся песні, якімі дзеці ды дарослыя сустракалі вясну.

Дзед: Па народнаму звычаю дзеці першымі выходзілі на ўзгорак і заклікалі яе, вельмі ласкава называоі: вясна-чараўніца, вясна – краснуля, вясна- сонейка.

Баба: Да яе надыходу бабкі і матулі пяклі смачныя кулічыкі, крэндзелі, булачкі. Яны былі падоьныя на птушак з дзюбкамі ды крыльцамі, з вочкамі, якія рабілі з ягад.

Дзед: Дзеці паднімалі сваіх птушак высока да сонейка і заклікалі вясну. А потым пачыналіся весялосць, песні ды скокі.

Усё вясною расцвітае

І танцуе, і іграе.

Вось танцуе ручаёк

Пляша першы лепясток.

У танцы кружацца капелі

Як жа ўстаяць,

Трэба з вясною станцаваць.

Карагод з вясною

Ясь: Што прынесла нам вясна-вяснянка?

Вясна: Я прынесла песні-песенькі, каб спявалі іх шчыра з года ў год, каб вадзілі карагод.

Яніна: Што падорыш нам вясна- вясняначка?

Вясна: Падару вам шмат пралесачак, будуць кветкі ўсюды расцвітаць, будуць птушкі звонка шчабятаць. Сонца вам яркага, ураджаю багатага.

Песня “Ой вясна, ты вясняначка”.

Вядучы: Вясна- Лёля, памятаеш ты, як цябе раней сустракалі?

Вясна: Ой, і вясёла ж было. Усе жыхары вёскі выходзілі на высокае месца, раскладалі вогнішча, спявалі песні- вяснянкі, вадзілі карагоды, у розныя гульні гулялі.

Ясь: Ну, моладзь, раскладай вогнішча.

Яніна: І кідай туды старыя рэчы.

Вясна: Каб з імі згарэлі нашы старыя нязгоды.

(Уключаецца музыка вясёлая, і моладзь па кругу ходзіць вакол вогнішча і скідае на яго старыя рэчы). Потым выходзяць Баба з Дзедам, у руках разнос з выпечкай. (таксама пад музыку).

Баба: Што ў гэтых кулічах

Мы ўсе добра ведаем:

Сямі палей пшаніца,

Дзесяці крыніц вадзіца,

Дзесяці кароў масла,

Ды яец паўтараста,

Самі сеялі, самі жалі,

Самі цеста замешвалі, самі выпякалі,

І гасцей частавалі.

(Бабуля нясе кулічы гасцям, а дзед застаецца з моладдзю). Для абраду трэба: (птушкі, вогнішча, старыя рэчы, разнос, выпечка, птушка з саломы, кветкі дзяўчынкам у рукі).

Ясь і Яніна.(падзяквалі дзеде з бабай і паеглі на двор).

Баба: Пайду і я пастаўлю цеста для кулічоў.

Разам (Ясь і Яніна). Сябры, сябры, жаваранак прыляцеў, выходзьце на двор слухаць першую песню вясны.

(Выходзяць хлопцы і дзяўчаты, сябры Яся і Яніны.)

Першы: Свята песенькай сустракаем,

Вясну весела мы гукаем:

Усе: Жаваранкі прыляціце,

Цёпла сонейка прынясіце.

Другі: Шчасце, долечку мы гукаем,

Мы зямлю сваю адмыкаем.

Усе: Жавараначкі, прыляціце,

Зямлю – матушку абудзіце.

Трэці: Жыта – жыцейка хай рунуе,

Кветкі – красачкі хай квітнеюць.

Песня “Жавараначкі, прыляціце”

1. Няхай прыйдзе к нам вясна з радасцю!

З вялікай міласцю!

2. З жытам зярністым,

Са збожжам залацістым.

3. З аўсом кучаравым,

З ячменем вусатым.

4. З калінай – малінай,

З чорнай смародзінай.

5. З усялякай садавінай,

З багатай агароднінай.

Яніна: Жавараначкі на праталінцы спяваюць,

а мы на палянцы будзем танцаваць.

Танец.

Вядучы: Абяцала да Вас завітаць і сама вясна. Лёля – маладзенькая ды прыгожая. Ходзіць па праталінах, будзіць прыроду. Дзе Лёля ступіць, там зелянее трава, распускаюцца кветкі. Гукайце вясну. Благаславі маці вясну.

Песня.

Выходзіць вясна.

Вясна: Пасля зімняга нянасця,

Пасля зімніх непагод,

Каля лесу на палянцы

Тут збіраецца народ.

 

como rastrear mi celular si fue robado como rastrear mi celular robado yahoo just click for source como espiar conversaciones whatsapp desde mi android espiar moviles online